арасі́ць, арашу́, аро́сіш, аро́сіць; арашо́ны; зак., што.

1. Апырскаць кроплямі чаго-н., увільгатніць. Дробны дождж арасіў глебу.

2. Шляхам правядзення каналаў абвадніць, паліць. А. палі.

|| незак. араша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. арашэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)