апрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. што. Вырабіць, адшліфаваць, ачысціць, зрабіць гатовым для чаго-н. А. дэталь. А. камень.

2. што. Падрыхтаваць для пасеву, пасадкі. А. зямлю.

3. перан., каго-што. Уздзейнічаць на каго-н. у пажаданым кірунку, схіліць да чаго-н.

4. Надаць чаму-н. завершаны выгляд; зрабіць больш дасканалым.

|| незак. апрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апрацо́ўванне, -я, н. і апрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)