апрану́ць, -ану́, -а́неш, -а́не; -а́нем, -а́неце, -а́нуць; -ані́; -а́нуты і -а́нены; зак.

1. каго-што. Адзець. А. дзіця.

2. што. Надзець, нацягнуць на сябе ці на каго-н. якую-н. вопратку. А. паліто.

3. каго-што. Забяспечыць неабходнай вопраткай (разм.). А. сям’ю.

4. каго-што. Увасобіць у якой-н. форме. А. хлопца ў мядзведзя.

5. перан. Пакрыць. Ноч апранула зямлю.

|| незак. апрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. апрану́цца, -ану́ся, -а́нешся, -а́нецца; -а́немся, -а́нецеся, -а́нуцца; -ані́ся; незак. апрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. апрана́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)