апеля́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Абскарджанне рашэння суда ў больш высокай судовай інстанцыі з мэтай перагляду справы (спец.).

2. Форма афіцыйнага абскарджання рашэння атэстацыйнай камісіі па выніках экзаменаў і пад. з мэтай перагляду ацэнкі. Падаць а.

3. перан. Зварот з просьбай, з заклікам аб чым-н. (кніжн.). А. да грамадскай думкі.

|| прым. апеляцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.). А. суд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)