апа́мятацца, -аюся, -аешся, -аецца;
1. Апрытомнець, прыйсці да памяці; зноў пачаць спакойна разважаць і дзейнічаць. Апамятаўся ён у шпіталі.
2. Адумаўшыся, зразумець сваю памылку. Апамятайся, што ты гаворыш!
3. Агледзецца, заўважыць. Мы і а. не паспелі, як мінуўся наш адпачынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)