амплі́ту́да, -ы, ДМ -дзе, ж. (спец.).

Размах вагання, найбольшае адхіленне цела, што хістаецца, ад стану раўнавагі; розніца межаў, паміж якімі змяняецца якая-н. пераменная велічыня. А. хістання маятніка. А. гадавой тэмпературы. А. цэн.

|| прым. амплі́ту́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)