акі́нуць, -ну, -неш, -не; акінь; -нуты; зак., каго-што.

Кінуць, пакінуць без увагі, догляду. А. гаспадарку.

Акінуць вокам (вачыма, позіркам) каго-што (разм.) — агледзець.

Як вокам акінуць, не акінуць вокам (разм.) — пра мноства каго-, чаго-н., вялікую прастору і пад.

|| незак. акіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і акі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)