аксесуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыналежнасць чаго-н., дадатковы прадмет, дадатак, а таксама пабочная з’ява, дэталь, якія дапаўняюць што-н., ствараюць фон для галоўнага. Модны а. (упрыгажэнне).

2. Дробны прадмет, дэталь сцэнічнага абсталявання (спец.).

|| прым. аксесуа́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)