акадэмі́чны, -ая, -ае.

1. гл. акадэмія.

2. Які прытрымліваецца ўсталяваных традыцый (у навуцы, мастацтве). А. жывапіс.

3. Навучальны (у дачыненні да вышэйшых навучальных устаноў). А. год.

4. перан. Чыста тэарэтычны, не звязаны з пракгыкай. Гэта акадэмічныя спрэчкі.

5. У складзе назваў тэатраў, аркестраў, капэл азначае: найвышэйшай кваліфікацыі, узорны. Нацыянальны а. Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)