ажыві́цца, ажыўлю́ся, ажы́вішся, ажы́віцца; зак.

1. Ажыць, набрацца сілы і энергіі, стаць больш выразным і яркім. Чалавек ажывіўся, павесялеў. Гутарка ажывілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Напоўніцца жыццём, рухам, дзейнасцю. Пайшла тэхніка на палі, мясцовасць ажывілася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш актыўным, дзейным. Сход ажывіўся. Работа ажывілася.

|| незак. ажыўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. ажыўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)