ад’е́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.

1. Паехаўшы, аддаліцца на нейкую адлегласць. А. ад сяла кіламетраў пяць.

2. Паехаць куды-н., пакінуць дом (горад, вёску і пад.). А. на поўнач.

3. Зрушыцца з месца, адсунуцца, перастаць шчыльна прылягаць (разм.). Засаўка ад’ехала.

|| незак. ад’язджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)