а́дысці, адыду́, ады́дзеш, ады́дзе; адышо́ў, -шла́, -ло́; адыдзі́; зак.

1. Пакінуць ранейшае месца; ідучы, аддаліцца ад каго-, чаго-н. Ён адышоў ад вогнішча на ўзгорак.

2. разм. Пайсці, адправіцца куды-н. Дзеці адышлі ў майстэрню.

3. Перамясціцца, аддаліцца (пра падзеі, з’явы прыроды і пад.). Ваенная хваля адышла на захад.

4. перан. Падняцца ў якіх-н. адносінах на вышэйшую ступень. Сын не далёка адышоў ад бацькі.

5. Пакінуць свае ранейшыя пазіцыі; адступіць. Казакі зняліся з пазіцыі і адышлі за Нёман.

6. перан. Перастаць займацца якой-н. справай, пакінуць ранейшы занятак; адхіліцца ад ранейшага кірунку ў рабоце, гутарцы, разважаннях і пад.; парваць сувязь з кім-, чым-н.; зрабіцца далёкім, чужым для каго-, чаго-н. А. ад тэмы размовы. А. ад літаратуры. А. ад спраў.

7. Адстаць, аддзяліцца, перастаць шчыльна прылягаць да чаго-н. Завесы адышлі.

8. Дайсці да звычайнага, нармальнага стану; перастаць хварэць, адчуваць недамаганне; зрабіцца зноў адчувальным, рухомым (аб змерзлых, здранцвелых частках цела); супакоіцца, прыйсці ў сябе пасля зведанага перапалоху, гневу, хвалявання і пад. Янка ўжо адышоў ад разгубленасці. Малая ўжо за гэты час адышла, адужала. Рукі сагрэліся і адышлі.

9. Перайсці ва ўласнасць каго-н. другога. Дом адышоў сыну.

10. Закончыцца, мінуць, перастаць існаваць; зрабіцца гісторыяй, мінуўшчынай, легендай. Жніво адышло.

11. разм. Перастаць дакучаць, турбаваць. Адыдзі!

Адысці на задні (на другі план) — страціць актуальнасць, стаць другарадным.

Адысці ў нябыт (у мінулае) — не астацца ў памяці людзей.

|| незак. адыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. адыхо́д, -у, М -дзе, м.; прым. адыхо́дны.

Адыходны промысел (уст.) — часовая, сезонная работа сялян па-за вёскай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)