адшчапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак., што.

1. Аддзяліць, адкалоць. А. трэску.

2. Адкінуць кручок, зашчапку; адчыніць, адкрыць. А. кручок.

3. Адшпіліць, адняць прышчэпленае. А. шпільку.

|| незак. адшчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае і адшчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. адшчэ́пліванне, -я, н., адшчапля́нне, -я, н. і адшчапле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)