адча́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. што. Адвязаць (прычал; спец.). А. канат.

2. Адплысці ад берага. Ад берага адчаліў паром.

3. перан. Адправіцца, паехаць куды-н. Заўтра ж адчалю ў Мінск.

|| незак. адча́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адча́льванне, -я, н. (да 2 знач.) і адча́л, -у, м. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)