адцяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

1. Доўга пранасіць абутак, адзенне. Адцягаў кажух гадоў пяць.

2. Адцягнуць у некалькі заходаў. Адцягалі за гадзіну сухое вецце.

|| незак. адця́гваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)