адцвісці́, -цвіту́, -цвіце́ш, -цвіце́; -цвіцём, -цвіцяце́, -цвіту́ць; -цвіў, -цвіла́, -ло́; -цвіці́; зак.

1. Скончыць цвісці. Адцвіла ў полі грэчка.

2. перан. Адкрасаваць (пра маладосць, жыццё). Адцвіла маладосць.

|| незак. адцвіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)