адхілі́ць, -хілю́, -хі́ліш, -хі́ліць; -хі́лены; зак.

1. каго-што. Адвесці ўбок, адвярнуць. А. галаву.

2. што. Адхінуць, адгарнуць. А. коўдру.

3. перан., каго-што. Не прыняць, адвергнуць; не дапусціць. А. кандыдатуру.

|| незак. адхіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. адхіле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)