адха́ркацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Харкаючы, ачысціць горла ад макроты, слізі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца пры харканні. Уся макрота адхаркалася.

|| незак. адха́рквацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)