адхадзі́ць², -хаджу́, -хо́дзіш, -хо́дзіць; -хо́джаны; зак. (разм.).

1. Скончыць, перастаць хадзіць.

2. што. Прахадзіць куды-н., дзе-н. пэўны час.

3. што. Стаміць, пашкодзіць што-н. хадзьбой. А. ногі.

4. каго-што. Адлупцаваць, набіць. А. дзягай.

|| незак. адхо́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)