адухаві́ць, -хаўлю́, -хаві́ш, -хаві́ць; -хаві́м, -хавіце́, -хавя́ць; -хо́ўлены; зак., каго-што.

1. Духоўна ўзвысіць, авысакародзіць, натхніць (кніжн.). А. высокімі ідэаламі.

2. Прыпісаць (прыродзе, жывёлінам) вышэйшыя духоўныя здольнасці.

|| незак. адухаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. адухаўле́нне, -я, н. А. прыроды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)