адтапта́ць, -тапчу́, -то́пчаш, -то́пча; -тапчы́; -тапта́ны; зак., што (разм.).

1. Пашкодзіць што-н., наступаючы нагою. А. нагу.

2. Натрудзіць, пашкодзіць доўгаю хадою. А. ногі ў далёкай дарозе.

3. Прайсці вялікую адлегласць пехатой. А. сотні вёрст.

|| незак. адто́птваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)