адсту́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

1. Перадаць, выканаць, зрабіць, стукаючы па чым-н. А. такт. Гадзіннік адстукаў 12 гадзін.

2. Стукаючы, пашкодзіць. А. сабе ўсе пальцы.

|| незак. адсту́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)