адрыгну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не́цца; зак.

1. Выдаліцца са страўніка пры адрыжцы. Адрыгнулася (безас.) цыбуляй.

2. перан. Адбіцца пэўным чынам за якое-н. зло (разм.). Прыйдзе час — адрыгнецца яму гэта.

|| незак. адрыга́цца, -а́ецца і адры́гвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)