адрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., што і каму.

1. Паслаць (пасылаць) на які-н. адрас. А. ліст брату.

2. перан. Накіраваць (накіроўваць). Заўвагі адрасаваны рэдактару.

|| прым. адрасава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)