адразны́, -а́я, -о́е.
1. Такі, які трэба і можна адрэзаць. А. талон.
2. Не суцэльны, з прышытай часткай. Сукенка з адразным станікам.
3. Прызначаны для адразання. А. станок.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)