адплы́сці і адплы́ць, -лыву́, -лыве́ш, -лыве́; -лывём, -лывяце́, -лыву́ць; -лы́ў, -лыла́, -ло́; зак.

1. Паплыўшы, аддаліцца ад каго-, чаго-н.

2. Выйсці ў плаванне ад берага, у падарожжа.

3. перан. Павольна, плаўна аддаліцца; мінуцца, знікнуць. Бярозавыя прысады парадзелі, адплылі ўбок. Гады адплылі і не вернуцца.

|| незак. адплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адплыццё, -я́, н. і адплыва́нне, -я, н. Адплыццё парахода.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)