адно́.
1. ліч., гл. адзін.
2. часц. абмежавальная. Толькі, выключна (разм.). Дзеці цэлы дзень а. гуляюць.
3. часц. ўзмацн. Узмацняе нечаканасць, раптоўнасць наступлення дзеяння (разм.). Гляджу — а. ж зноў паваліў снег.
4. злуч. супраціўны. Злучае члены сказа і сказы з адносінамі неадпаведнасці (разм.). Дом добры, а. што халодны.
5. злуч. далучальны. Далучае сказы, якія дапаўняюць або ўдакладняюць выказаныя раней думкі (разм.). Ягад многа, а. еш на здароўе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)