аднакра́тны, -ая, -ае.

Які адбыўся або зроблены адзін раз; аднаразовы. А. прыём лякарства.

Аднакратны дзеяслоў — дзеяслоў, які абазначае дзеянне, што адбылося ў адзін прыём, напр., стукнуць, маргнуць.

|| наз. аднакра́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)