адме́рзнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -мёрз, -мёрзла; зак.

1. Загінуць ад марозу, вымерзнуць. Агуркі адмерзлі.

2. разм. Моцна азябнуць (пра часткі цела); страціць гібкасць, адчувальнасць на холадзе. Адмерзлі вушы на марозе.

|| незак. адмярза́ць, -а́е.

|| наз. адмярза́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)