адмежава́цца, -мяжу́юся, -мяжу́ешся, -мяжу́ецца; -мяжу́йся; зак.

1. Аддзяліцца мяжой ад каго-н.

2. перан. Заняць адасобленае ад каго-, чаго-н. становішча, спыніць зносіны з кім-н., выказаць нязгоду з чым-н. А. ад такіх сяброў.

|| незак. адмяжо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. адмяжо́ўванне, -я, н.

|| наз. адмежава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)