адмало́ць, -мялю́, -ме́леш, -ме́ле; -мялі́; зак., што і без дап.

1. Папрацаваць пэўны час, мелючы што-н. А. два дні.

2. Скончыць малоць. Адмалоў сваё стары млын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)