адлічы́ць, -лічу́, -лічыш, -лічыць; -лічаны; зак., каго-што.

1. Лічачы ад умоўнай адзінкі, назваць, паказаць колькасць чаго-н. Гадзіннік адлічыў дзесяць гадзін.

2. Налічыўшы, аддзяліць пэўную колькасць чаго-н. А. дваццаць рублёў.

3. Вылічыць, утрымаць з якой-н. сумы. А. з зарплаты частку грошай.

4. Выключыць з ліку навучэнцаў з якой-н. установы і пад; тое, што і звольніць (афіц.). А. прагульшчыкаў з завода. А. з універсітэта.

|| наз. адлі́к, -у, м. А. часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)