адкі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць убок, назад, наперад; рэзка, з сілай адштурхнуць. А. камень.

2. перан., каго-што. Не прыняць, адмовіцца ад чаго-н. (разм.). А. усе магчымасці. А. сумненні.

3. перан., каго-што. Атакуючы, прымусіць адступіць. А. ворага далёка назад.

4. што. Адкрыць, адвесці ўбок, адвярнуць, закінуць назад што-н., замацаванае адным краем. А. века скрыні.

5. Адвесці назад, убок; закінуць (галаву, руку, нагу). А. галаву.

6. каго-што. Зменшыць на пэўную колькасць, адняць. А. сотню рублёў.

7. ас. і безас., каго-што. Вярнуцца (пра хваробу). Грып яго адкінуў (разм.).

8. што. Адбіць, стварыць (цень, святло і пад.). Сад адкінуў густы цень.

9. перан. Вярнуць да пройдзенай стадыі ў развіцці чаго-н. Вайна ўсё адкінула назад.

10. Не прыняць пад увагу пры лічэнні, ацэнцы каго-, чаго-н. Улічыць галоўнае, адкінуць выпадковае.

Адкінуць хвост (капыты) (разм.) — памерці.

|| незак. адкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)