адкармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены; зак., каго-што.

Кормячы, давесці да сытасці, выкарміць; добрай ежай, кормам паправіць. А. кабана.

|| незак. адко́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. адкарміцца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (разм.); незак. адко́рмлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. адко́рм, -у, м. Паставіць каня на а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)