адзна́ка, -і, ДМа́цы, мн. -і, -на́к, ж.

1. Знак, метка, след, якія паказваюць на што-н.; запіс, штамп і пад., якія сведчаць што-н. А. на карце. А. ў дакументах.

2. Прыкмета, акалічнасць, па якіх можна вызначыць што-н. Па ўсіх адзнаках ураджай будзе добры.

3. Асаблівасць, рыса, якімі асоба ці прадмет адрозніваюцца ад іншых асоб ці прадметаў. Індывідуальная а. асобы.

4. Агульнапрынятае абазначэнне ацэнкі ведаў і паводзін навучэнцаў. Атрымаць выдатную адзнаку.

5. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад. Дыплом з адзнакай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)