адзе́ць, адзе́ну, адзе́неш, адзе́не; адзе́нь; адзе́ты; зак., каго-што
1. Надзець на каго-н. вопратку, апрануць. А. дзіця. Зіма адзела поле снегам (перан.).
2. Апрануць кім-н. А. Дзедам Марозам.
3. Забяспечыць каго-н. адзеннем. Бацькі дзяцей адзелі і абулі.
4. Тое, што і надзець; нацягнуць. Ледзь адзеў пальчаткі.
5. перан. Пакрыць; ахінуць. Дубы зялёны плашч адзелі.
|| незак. адзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| звар. адзе́цца, адзе́нуся, адзе́нешся, адзе́нецца; адзе́нься; незак. адзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. адзява́нне, -я, н. (паводле 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)