аддалі́ць, -далю́, -далі́ш, -далі́ць; -далі́м, -даліце́, -даля́ць; -да́лены; зак., каго-што.

1. Зрабіць больш далёкім (у прасторы, часе і пад.). А. прадмет ад фотаапарата. А. сустрэчу.

2. Выклікаць адчужанасць, стаць прычынай адчужанасці. Гэтае здарэнне канчаткова аддаліла іх.

|| незак. аддаля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| звар. аддалі́цца, -лю́ся, -лі́шся, -лі́цца; -лі́мся, -ліце́ся, -ля́цца; незак. аддаля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. аддале́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)