адваро́тны, -ая, -ае.

1. Які накіраваны ў супрацьлеглы папярэдняму руху бок. Адваротнае вярчэнне. Кінуцца ў а. бок.

2. Які прыводзіць да зыходнага выніку. А. хімічны працэс. Адваротнае ператварэнне тавару ў грошы.

3. Супрацьлеглы. Адыманне ёсць дзеянне, адваротнае складанню. А. сэнс.

4. Супрацьлеглы вонкаваму, левы бок прадмета. Распісацца на адваротным баку паштоўкі. Доказ ад адваротнага (наз.).

Адваротны бок медаля — другі, супрацьлеглы, ценявы, непажаданы, адмоўны бок якой-н. справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)