адвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., што.

1. Адвярнуць, адкінуць што-н. ад чаго-н. А. камень ад дзвярэй. А. завалу і адчыніць вароты.

2. Выдзеліць, даць, адрэзаць, расшчодрыўшыся (разм., іран.). А. ладны кавалак сала. А. сто тысяч рублёў.

3. ад чаго і без дап. Адысці, адплысці, адляцець. Параход плаўна адваліў ад прыстані.

|| незак. адва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адва́льванне, -я, н. (да 1 знач.), адва́л, -у, м. (да 1 знач.) і адва́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.)

|| прым. адва́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)