адвалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, упасці. Кавалак тынку адваліўся.

2. Схіліць тулава назад; адкінуцца (разм.). А. на спінку крэсла.

3. Наеўшыся, адсунуцца ад стала, пакінуць есці (разм.). А. ад клёцак.

4. перан. Паменшаць (пра мароз, спёку і пад.). Мароз адваліўся, і пайшоў снег.

5. перан. Знікнуць, прайсці (пра адчуванні, пачуцці). Уся нуда адвалілася ад яго.

|| незак. адва́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)