адбі́так, -тка і -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. -тка. Адлюстраванне чаго-н. на гладкай бліскучай паверхні ў выніку пераламлення светлавога праменя. Адбіткі дрэў чарнеюць з вады.

2. -тка. След, які застаўся на чым-н. ад іншага прадмета. Адбіткі пальцаў на шкле. Адбіткі птушыных лапак на вільготным пяску.

3. -тка. Тэкст, малюнкі і пад., адціснутыя паліграфічным спосабам. А. тэксту на паперы.

4. -тку. Перадача ў вобразах і паняццях чаго-н. А. жыцця ў рамане.

5. -тку. Адзнака, след, знак якіх-н. пачуццяў, уздзеянняў, уплываў. А. журбы на тварах людзей. Час кладзе на ўсё свой а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)