адбе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; -бяжы́; зак.

1. Бягом аддаліцца на нейкую адлегласць ад каго-, чаго-н. А. ад лесу.

2. перан. Хутка аддаліцца ад чаго-н. Хваля адбегла ад берага.

|| незак. адбяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)