агітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. за каго-што і без дап. Займацца агітацыяй (у 2 знач.). А. за кандыдата ў дэпутаты.

2. каго (што). Пераконваць у чым-н., схіляць да чаго-н., угаворваць (разм.). А. сябра ісці па ягады.

|| зак. сагітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 2 знач.).

|| наз. агіта́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)