агалі́ць, агалю́, аго́ліш, аго́ліць; аго́лены; зак., каго-што.

1. Зняць адзенне, покрыва, верхні слой і пад. Вясною аголіцца і выгарыць на сонцы бераг.

2. Пазбавіць дрэвы лісця і пад. Віхор агаліў таполі.

3. перан. Зрабіць безабаронным, адкрытым для ворага. А. фронт. А. левы фланг.

4. перан. Выявіць сваю сутнасць, свой сапраўдны змест; стаць відавочным.

|| незак. агаля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і аго́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. агале́нне, -я, н. і аго́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)