абярну́цца, абярну́ся, абе́рнешся, абе́рнецца; абярні́ся; зак.

1. Павярнуць галаву, тулава назад, убок, аглянуцца. А. на знаёмы голас.

2. Паваліцца на бок, перакуліцца; разліцца, высыпацца з перавернутай пасудзіны. Малако абярнулася. Воз з сенам абярнуўся.

3. Схадзіць, з’ездзіць куды-н. і вярнуцца назад; справіцца (разм.). За гадзіну можна два разы а.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Ператварыцца ў новую якасць, змяніцца; нечакана набыць іншы кірунак, сэнс. Гора абярнулася ў радасць. Хто ведае, як усё абернецца.

5. кім-чым або ў каго-што. У казках і павер’ях: ператварыцца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў. А. дрэвам.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зрабіць абарот (пра капітал, грошы). Капітал абярнуўся ў адзін год.

7. Змяніць веру. А. ў іншую веру.

|| незак. абаро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)