абцугі́, -о́ў.

1. Металічны інструмент у выглядзе двух змацаваных на шарніры стрыжняў, які служыць для сціскання, захоплівання, расколвання, вырывання. Сталярныя а.

2. Інструмент, які выкарыстоўваецца ў кавальскай справе для захоплівання і заціскання жалеза. Кавальскія а.

3. перан. Тое, што стрымлівае, заціскае развіццё чаго-н. Краіна ў абцугах крызісу.

4. перан. Ваенная аперацыя — ахоп праціўніка з двух бакоў.

Абцугамі не выцягнеш — нічога не даб’ешся ад каго-н.

Узяць у абцугі — стварыць каму-н. абставіны, становішча безвыходнасці.

|| прым. абцуго́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)