абумо́віць, -мо́ўлю, -мо́віш, -мо́віць; -мо́ўлены; зак., што.

1. Выклікаць што-н., з’явіцца прычынай, матывам для ўзнікнення чаго-н. Старанная праца абумовіла поспех.

2. Абмежаваць што-н. пэўнымі ўмовамі, дагаворамі; агаварыць. А. свой удзел у рабоце.

|| незак. абумо́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)