абудзі́ць, абуджу́, абу́дзіш, абу́дзіць; абу́джаны; зак.

1. каго-што. Перапыніць чый-н. сон; прымусіць ачнуцца. Шум абудзіў жанчыну.

2. перан., што. Парушыць спакой, напоўніць гукамі, галасамі, вярнуць да жыцця, дзейнасці, вывесці са стану спакою. Гоман абудзіў вуліцу.

3. перан., што. Выклікаць якія-н. пачуцці, уласцівасці, якасці. А. фантазію дзяцей.

|| незак. абуджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абуджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)