абтапта́цца, -тапчу́ся, -то́пчашся, -то́пчацца; -тапчы́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стаць абтаптаным, утаптацца. Снег абтаптаўся.

2. Знасіць, стаптаць абутак. Зусім абтаптаўся, няма чаго на ногі насунуць.

|| незак. абто́птвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)