абстра́кцыя, -і, ж.

1. Мысленнае адцягненне, адасабленне ад тых ці іншых бакоў, уласцівасцей або сувязей прадметаў і з’яў для выдзялення асноўных, істотных іх прыкмет, агульных уласцівасцей. Пры дапамозе абстракцыі ўзніклі ўсе лагічныя паняцці.

2. Адцягненае паняцце, тэарэтычнае абагульненне вопыту. Навуковая а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)